unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Саўчанка, Уладзімір Фёдаравіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; 1923—1976)

    Нарадзіўся 11.04.1923, в. Лаўкі, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне захоўвання і перапрацоўкі плодаагародніннай прадукцыі і бульбы. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграномія", 1950), Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР (аспірантура, 1953).
    Навуковыя інтарэсы: прымяненне зернебабовых культур для ўзбагачэння бялковымі рэчывамі агароднінных кансерваў і канцэнтратаў; тэхналогія вытворчасці і пашырэнне асартыменту кансерваў дзіцячага харчавання; распрацоўка прагрэсіўных метадаў захавання сакавітай расліннай сыравіны з выкарыстаннем актыўнай вентыляцыі; уплыў прыродных умоў, аграбіялагічных фактараў на лёжкасць і якасць прадукцыі пры перапрацоўцы пладоў, агародніны і бульбы; паскоранае размнажэнне бульбы.
    Месца працы, пасада: Ружанскі аддзел сельскай гаспадаркі Брэсцкай вобласці (1950, галоўны аграном); Беларускі навукова-даследчы інстытут харчовай прамысловасці (1953–1963, загадчык аддзела расліннай сыравіны); Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (1964–1976, загадчык аддзела захавання, тэхналогіі і перапрацоўкі пладоў, агародніны і бульбы, адначасова ў 1969–1973 – намеснік дырэктара па навуцы).
    Узнагароды: ордэны і медалі СССР.
    Памёр 30.06.1976.

        Варыянтная форма
    Saŭčanka, Uladzіmіr Fëdaravič (1923—1976)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Савченко, Владимир Федорович (кандидат сельскохозяйственных наук ; 1923—1976) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Местные популяции красного клевера западных районов Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / В. Ф. Савченко. — Минск, 1959.
    Савченко Владимир Федорович // Бульба белорусская : энциклопедия. — Минск, 2008. — С. 332.
    Савченко Владимир Федорович // Летопись овощеводства в Беларуси. — Минск, 2010. — С. 134.