unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ганчарык, Міхаіл Мікалаевіч (доктар біялагічных навук ; фізіялогія раслін ; 1899—1986)

    Нарадзіўся 24.11.1899 (12.11.1899 па ст. ст.), в. Кляннік, Ігуменскі павет, Мінская губерня (сучас. Смалявіцкі раён, Мінская вобласць). Вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1960). Член-карэспандэнт АН БССР (1969).
    Адукацыя: Горацкі сельскагаспадарчы тэхнікум (1924).
    Навуковыя інтарэсы: фізіялогія раслін і фотасінтэз.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць.
    Месца працы, пасада: Аршанскі акруговы аддзел народнай адукацыі (з 1924, загадчык); Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (з 1926); Беларуская АН (1929–1931, вучоны спецыяліст, загадчык кафедры); Інстытут біялогіі (1931–1933, намеснік дырэктара, в. а. дырэктара); Арлоўская бульбяная вопытная станцыя (1947–1948, старшы навуковы супрацоўнік); Ігарская вопытная станцыя Крайняй Поўначы (1949–1956, старшы навуковы супрацоўнік, дырэктар); Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (з 1956); Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (з 1958, з 1961 – загадчык аддзела, у 1967–1972 – дырэктар, 1972–1976 – загадчык лабараторыі, з 1976 – старшы навуковы супрацоўнік-кансультант).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1972), ордэн "Знак Почета" (1971), медалі.
    У 1933 арыштаваны, у 1947 вызвалены. У 1949 паўторна арыштаваны, у 1954 вызвалены. Рэабілітаваны ў 1956.
    Памёр 11.04.1986.

        Варыянтная форма
    Gančaryk, Mіhaіl Mіkalaevіč (1899—1986)
    Г-к, М. (1899—1986) (псеўданім)
    Ландыш, М. (1899—1986) (псеўданім)
    Лясун, Я. (1899—1986) (псеўданім)
    М. Г. (1899—1986) (псеўданім)
    Сявец, Якім (1899—1986) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (Мінск). Дырэктар
    Гончарик, Михаил Николаевич (доктор биологических наук ; физиология растений ; 1899—1986) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Вопросы питания, роста и развития культурных растений в условиях Енисейского Севера : автореферат диссертации ... доктора биологических наук / М. Н. Гончарик. — Минск, 1960.
    Гончарик Михаил Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 356—357.
    Гончарик Михаил Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 120.
    Ганчарык Міхаіл Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 35.
    Ганчарык Міхаіл // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993. — Т. 2. — С. 112—113.
    Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча.