Справка
Нарадзіўся 21.03.1947, в. Вялікая Кракотка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне экалогіі сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай меліярацыі. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (2000). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003). Замежны член Расійскай акадэміі навук (2014). Галоўны рэдактар часопіса "Мелиорация".
Адукацыя: Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум (кваліфікацыя "Тэхнік-гідратэхнік",1964), Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Інжынер-гідратэхнік",1975).
Навуковыя інтарэсы: регуляванне воднага рэжыму сельскагаспадарчых культур; праблемы эксплуатацыі меліярацыйных сістэм; меліярацыйнае ўладкаванне асушаных зямель і павышэнне эфектыўнасці іх сельскагаспадарчага выкарыстання; распрацоўка рэсурсазберагальных, экалагічна бяспечных рэжымаў і тэхналогій дажджавання, падглебавага ўвільгатнення, нарматываў эксплуатацыі меліярацыйных сістэм.
16 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Месца працы, пасада: Галынкаўскае будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі (Слонімскі раён; 1965–1966 – майстар ўчастка); Ашмянскае міжраённае ўпраўленне асушальных сістэм (1969–1970 – інжынер па кадастры, старшы інжынер па гідралогіі); Інстытут меліярацыі (з 1975; старшы інжынер аддзела арашэння, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1987–1995 – загадчык лабараторыі, у 1995–1997 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1997–2007 – дырэктар, з 2008 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі эксплуатацыі меліярацыйных сістэм). Інфармацыя на 2026.
Узнагароды: медаль "За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина", нагрудны знак "Ганаровы меліяратар Рэспублікі Беларусь" (2010), ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і інш.
Варыянтная форма
| Lіhacèvіč, Anatol' Paŭlavіč (нар. 1947) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...