unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Івіцкі, Андрэй Ігнатавіч (доктар тэхнічных навук ; меліярацыя ; 1904—1992)

    Нарадзіўся 13.06.1904, в. Светазер'е, Чавускі раён, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне меліярацыі тарфяных і мінеральных глеб. Доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1960). Член-карэспандэнт АН БССР (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Горацкі сельскагаспадарчы інстытут (1925), Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна, Мінск (аспірантура, 1931).
    Навуковыя інтарэсы: асушальная меліярацыя.
    Месца працы, пасада: Барысаўскі, Мазырскі акруговыя зямельныя аддзелы (1925–1928); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут балотнай гаспадаркі, Мінск (1931–1941); АН БССР (1946–1948, кіраўнік водагаспадарчага сектара); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі, Мінск (1948–1990; у 1948–1976 – загадчык аддзела асушэння, з 1976 – загадчык лабараторыі меліярацыі тарфяных глеб, з 1985 – старшы навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1974), ордэны Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны (1-ай ступені, 1945; 2-ой ступені, 1944), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1977), медалі.
    Памёр 03.05.1992.

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Ивицкий, Андрей Игнатьевич (доктор технических наук ; мелиорация ; 1904—1992) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основы проектирования и расчетов осушительных систем Полесья : автореферат диссертации ... доктора технических наук / А. И. Ивицкий. ― Москва, 1957.
    Ивицкий Андрей Игнатьевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 391—392.
    Андрей Игнатьевич Ивицкий (1904–1992) : 110-летию со дня рождения члена-корреспондента Академии наук БССР, доктора технических наук, профессора, заслуженного деятеля науки БССР, лауреата премии Совета Министров СССР, Андрея Игнатьевича Ивицкого посвящается / М. Н. Рыжук. ― Минск, 2018.
    Библиография научных трудов члена-корреспондента АН БССР А. И. Ивицкого : (к 75-летию со дня рождения) / [составители: С. Г. Скоропанов и др.]. ― Минск, 1979.
    Івіцкі Андрэй Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 159.
    Ивицкий Андрей Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 706.