Справка
Нарадзіўся 13.12.1891, г. Цвер, Расія. Інжынер шляхоў зносін, спецыяліст у галіне эксплуатацыі чыгунак. Доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1963).
Адукацыя: Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін (1916).
Навуковыя інтарэсы: арганізацыя руху паяздоў; прапускная і правазная здольнасць чыгунак у розных умовах эксплуатацыі.
Месца працы, пасада: Бесарабская чыгунка (1916–1919), Паўднёвая акруга шляхоў зносін (Харкаў, з 1921), Туркестанская акруга шляхоў зносін (з 1922), Упраўленне Маскоўска-Балтыйска-Беларускай чыгункі (Масква, 1923–1933), Галоўнае ўпраўленне руху Міністэрства шляхоў зносін СССР (з 1943), Усесаюзны цэнтральны навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту (1933–1942, 1949–1955), Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1955–1963), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1964–1973, прафесар, прафесар-кансультант кафедры "Эксплуатацыя чыгунак").
Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета" і інш.
Памёр 03.05.1981.
Варыянтная форма
Maksimovič, Barys Mihajlavič (1891—1981) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Вопросы теории графика движения и пропускной способности железнодорожных линий : автореферат диссертации ... доктора технических наук / Б. М. Максимович. — Москва, 1962.
Анкета вучонага (без анкеты).
Максімовіч Барыс Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 424—425.
Максимович Борис Михайлович // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 213.
Ученый-интеллигент : Максимович Борис Михайлович / П. С. Грунтов, В. Г. Кузнецов // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 131—135 ; фото (с. 130).
Сайт Беларускага дзяржаўнаўа ўніверсітэта транспарту.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.