Справка
Нарадзіўся 15.05.1925, в. Пятрэвічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Інжынер-гідратэхнік, спецыяліст у галіне арашэння сельскагаспадарчых культур. Кандыдат тэхнічных навук (1962). Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (1952), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (аспірантура).
Навуковыя інтарэсы: спосабы і эфектыўнасць асушэння балот і залішне ўвільготненых мінеральных глеб Беларусі; фільтрацыйныя разлікі рэгулюючай сеткі меліярацыйных сістэм, рэжыму і эфектыўнасці падглебавага ўвільгатнення і арашэння сельскагаспадарчых культур дажджаваннем.
Месца працы, пасада: Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум (1952–1954, выкладчык); Косаўская вопытная балотная станцыя (1962–1965, дырэктар); Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі, Мінск (1965–1993; у ...–1987 – загадчык лабараторыі арашэння).
Узнагароды: званне "Заслужаны меліяратар БССР" (1980), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалі.
Памёр 17.07.2005.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование осушения болот Белорусского Полесья редкой сетью глубоких каналов : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / А. И. Михальцевич. ― Минск, 1962.
Библиографический указатель научных трудов А. И. Михальцевича : (к 70-летию со дня рождения) / [составители: В. Ф. Шебеко и др.]. ― Минск, 1995.
Александр Иванович Михальцевич : (к 95-летию) / А. П. Лихацевич, Г. В. Латушкина // Мелиорация. ― 2020. ― № 2. ― С. 77―78.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.