unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Святцаў, Міхаіл Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; 1935–2023)

    Нарадзіўся 04.04.1935, пас. Зялёны Луг, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст ў галіне збудаванняў на тарфяных грунтах. Кандыдат тэхнічных навук (1968).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1958), АН БССР (аспірантура, 1966).
    Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва сельскагаспадарчых дарог і іншых земляных збудаванняў на тарфяных грунтах, вывучэнне водна-фізічных і фізіка-механічных уласцівасцей і распрацоўка прыбораў і абсталявання для іх вызначэння.
    2 аўтарскія пасведчанні на вынаходствы, 12 рацыяналізатарскіх прапаноў.
    Месца працы, пасада: Торфапрадпрыемства "Красная Беларусь" Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (1958–1962; начальнік участка, з 1960 – галоўны інжынер); Інстытут торфу АН БССР, тарфяная вопытная станцыя "Дукора" (1962–1963, начальнік аддзела і намеснік галоўнага інжынера); Інстытут меліярацыі (1967–2007; малодшы, старшы навуковы супрацоўнік аддзела гідратэхнічных збудаванняў, з 1976 – загадчык аддзела патэнтнай службы, укаранення, каардынацыі і навукова-тэхнічнай інфармацыі, з 1993 – намеснік дырэктара па агульных пытаннях, з 1995 – вядучы навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР, Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі БССР і інш.
    Памёр 09.09.2023.

        Варыянтная форма
    Svâtcaў, Mіhaіl Іvanavіč (1935—2023)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск)
    Святцев, Михаил Иванович (кандидат технических наук ; 1935–2023) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование процессов вертикального влагообмена в верхних слоях торфяной залежи : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : (314) / Святцев М. И. ― Калинин, 1968.
    Михаил Иванович Святцев : (к 85-летию со дня рождения) // Мелиорация. ― 2020. ― № 2. ― С. 70.
    Сайт Інстытута меліярацыі. Артыкул "Памяти Михаила Ивановича Святцева".