Справка
Нарадзіўся 21.10.1877, г. Балашоў, Саратаўская вобласць, Расія. Глебазнавец. Доктар геолага-мінералагічных навук (1934), прафесар (1921). Акадэмік АН БССР (1928).
Адукацыя: Санкт-Пецярбургскі Імператарскі ўніверсітэт (1901).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне глеб; пытанні павышэння ўраджайнасці ў розных глебавых раёнах Беларусі; барацьба з празмернай вільготнасцю ў глебах.
Месца працы, пасада: Галіцынскія вышэйшыя жаночыя курсы (з 1902, выкладчык прыродазнаўчых навук, а таксама глебазнаўства); Маскоўскае таварыства сельскай гаспадаркі, Глебавы камітэт і Маскоўскі межавы інстытут (з 1913); Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1921–1931, прафесар, загадчык кафедры глебазнаўства); Інстытут аграглебазнаўства і ўгнаенняў (1931–1937, дырэктар).
Арыштаваны ў 1937, прыгавор аб вышэйшай меры пакарання вынесены 19.12.1937. Рэабілітаваны ў 1957.
Памёр 20.12.1937.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Афанасьеў Якаў Мікітавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 126.
Афанасьев Яков Никитович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 32—33.
Афанасьев Яков Никитович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 162.
Почвовед Я. Н. Афанасьев. Взгляд из прошлого в настоящее и, возможно, в будущее / Афанасьев Ю. Я., Смиловицкий Л. Л. ― Москва, 1990.
Яков Никитич Афанасьев : (к 140-летию со дня рождения) / В. В. Лапа, С. А. Касьянчик // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. ― 2018. — Т. 56, № 1. ― С. 122―123.
БД Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".