Справка
Нарадзіўся 09.07.1883, в. Ботава, Валакаламскі раён, Маскоўская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне меліярацыі і гідралогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1935), прафесар (1921). Акадэмік АН БССР (1928).
Адукацыя: Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут (1908).
Навуковыя інтарэсы: пытанні лясной гідралогіі, гідралогіі балот, уплыву лесу на рачны сцёк.
Месца працы, пасада: Маскоўская і Цвярская губерні (1908–1910, інжынер-аграном); Мінскае і Магілёўскае ўпраўленні земляробства і дзяржаўных маёмасцей (1911–1916, інжынер-аграном-гідратэхнік); Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі, Харкаў (1917–1920); Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (з 1920, загадчык кафедры); Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі імя У. І. Леніна (1927–1930, загадчык аддзела меліярацыі і культуры балот) і адначасова Народны камісарыят земляробства (1925–1930, старшыня навукова-тэхнічнага савета); Ленінградская лесатэхнічная акадэмія (1927–1930 і 1933–1942, загадчык кафедры гідратэхнічнай меліярацыі лясных зямель).
Арыштаваны ў 1930, пазбаўлены звання акадэміка, рэабілітаваны ў 1932. Паўторна арыштаваны ў 1937, справа спынена. У 1978 вернута званне акадэміка.
Памёр 21.04.1942.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Дубах Александр Давыдович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 103—104.
Дубах Александр Давыдович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7. т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 454.
Александр Давыдович Дубах : (к 130-летию со дня рождения) / А. П. Лихацевич // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. ― 2013. ― № 3. ― С. 116―118.
Видный организатор мелиоративной науки и производства : (к 125-летию со дня рождения А. Д. Дубаха) / П. У. Равовой, К. П. Сучков // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. ― 2008. ― № 3. ― С. 127―128.
БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.