Справка
Нарадзілася 08.01.1938, г. Арцёмаўск, Данецкая вобласць, Украіна. Інжынер лясной гаспадаркі, спецыяліст у галіне агралесамеліярацыі і ахоўнага лесаразвядзення, азелянення населеных пунктаў. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1977), дацэнт (1988).
Адукацыя: Варонежскі лесатэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", 1960), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут агралесамеліярацыі (аспірантура, 1971).
Навуковыя інтарэсы: ахова пяскоў і супясей ад дэфляцыі ляснымі палосамі; уплыў асушэння на тэмпературны рэжым прыземнага слоя паветра; увільготненасць ландшафтаў Беларускага Палесся.
Месца працы, пасада: лясныя гаспадаркі Чэлябінскай і Валгаградскай абласцей (1960–1968), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут агралесамеліярацыі (1971–1974), Запаведна-паляўнічая гаспадарка "Белавежская пушча" (1974–1977), Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і воднай гаспадаркі (Пружанская лабараторыя, 1977–1980), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1981–2002, дацэнт кафедры прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін).
Варыянтная форма
Himina, Nina Cihanaŭna (нар. 1938) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Мелиоративное влияние системы лесных полос на ветровой режим, снегоотложение и дефляцию песчаных почв Нижнего Дона : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.03.04 / Химина Нина Тихоновна. ― Волгоград, 1977.
Анкета вучонага (без анкеты).
Хіміна Ніна Ціханаўна // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 193.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.