Справка
Нарадзіўся 01.11.1874, мяст. Обаль, Полацкі павет, Віцебская губерня (гар. пас. Обаль, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць). Эпізаатолаг. Доктар ветэрынарных навук (1912), прафесар (1924). Акадэмік АН БССР (1928).
Адукацыя: Варшаўскі ветэрынарны інстытут (1899).
Навуковыя інтарэсы: метады барацьбы з сібірскай язвай, чумой і рожай свіней, туберкулёзам, бруцэлёзам, запаленнем лёгкіх буйной рагатай жывёлы, калібацылёзам і паратыфам цялят, сапам коней.
Месца працы, пасада: Магілёўская і Віцебская губерні (павятовы ветэрынарны ўрач); Ветэрынарнае ўпраўленне МВД Расіі, Санкт-Пецярбург (1906–1914); Архангельская, Кіеўская губернская, Стаўрапольская ветэрынарна-бактэрыялагічныя лабараторыі (1914–1921); Дзяржаўны інстытут эсперыментальнай ветэрынарыі, Масква (с 1922, кіраўнік аддзела, з 1927 – дырэктар); Віцебскі ветэрынарны інстытут (з 1928, загадчык кафедры) і адначасова Беларускі дзяржаўны ветэрынарна-бактэрыялагічны інстытут, Віцебск (дырэктар); Казанскі і Маскоўскі навукова-даследчыя ветэрынарныя інстытуты (з 1931); Маскоўскі зааветэрынарны інстытут (з 1934, прафесар).
Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки СССР" (1940), Дзяржаўная прэмія СССР (1941), ордэны "Знак Почета" (1940), Леніна (1944, 1954), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945), медалі.
Памёр 14.01.1958.
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 329.
Вышелесский Сергей Николаевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 70—71.
Сергей Николаевич Вышелесский : (к 140-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. ― 2014. ― № 4. ― С. 115―117.
К 145-летию со дня рождения выдающегося отечественного ученого-эпизоотолога // Ученые записки учреждения образования "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины. — 2019. ― Т. 55, вып. 4. ― С. 8―11.
БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
ЗЭК бібліятэк Беларусі.