unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Інстытут пладаводства (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён)

    У 1925 г. на базе саўгаса "Лошыца-1" адкрыта Беларускае аддзяленне Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі і новых культур. У 1931 г. на базе аддзялення Учесаюзнага інстытута раслінаводства ў "Лошыцы-1" створана Беларуская занальная вопытная станцыя плодаагародніннай гаспадаркі.
    У 1956 г. у в. Лошыца 1-я (з 1964 – у пас. Самахвалавічы) на базе Беларускай плодаагародніннай вопытнай станцыі і Беларускай вопытнай станцыі "Русінавічы" створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14.02.1956 № 253, Савета Міністраў БССР і ЦК КПБ ад 05.04.1956 № 174, загад Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 30.08.1956 № 236-К). З 1972 г. – Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (пастанова Савета Міністраў БССР ад 06.03.1972 № 57).
    У 1990 г. на базе галіновых аддзелаў і лабараторый Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і плодаагародніцтва створаны Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства (пастанова Савета Міністраў БССР № 157 і загад Заходняга рэгіянальнага аддзялення Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна ад 26.07.1990 № 30). З 2002 – Інстытут пладаводства НАН Беларусі (пастанова Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 27.09.2002 № 54).
    Кантакты:
    Адрас: 223013, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Самахвалавічы, вул. Кавалёва, 2
    Тэлефакс: (+375 17) 506-61-40
    E-mail: belhort@belsad.by

        Варыянтная форма
    Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (папярэдні загаловак)
    Беларускі НДІ пладаводства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    БелНДІ пладаводства (пасёлак Самахвалавічы, Мінскі раён) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Інстытут пладаводства НАН Беларусі (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён)

        Гл. таксама
    Казлоўская, Зоя Аркадзьеўна (доктар сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1956—2021)
    Камзолава, Вольга Іванаўна (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; нар. 1950)
    Кухарчык, Наталля Валер'еўна (доктар сельскагаспадарчых навук ; кандыдат біялагічных навук ; нар. 1961)
    Институт плодоводства (агрогородок Самохваловичи, Минский район) (на іншай мове)
    Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён) (больш шырокае паняцце)

        Крыніцы інфармацыі
    Сайт Інстытута пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.