unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Курдзюкоў, Аляксей Лук'янавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; аграномія ; 1928—2006)

    Нарадзіўся 28.08.1928, в. Нежкава, Горацкі раён, Магілёўская вобласць. Аграном, географ. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1965), дацэнт (спецыяльнасць "Краіназнаўства", 1972).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць "Аграномія", 1951), Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева (аграпедагагічны факультэт, 1956), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (аспірантура, 1965).
    Навуковыя інтарэсы: раслінаводства; глебазнаўства; біягеаграфія; тэорыя і методыка выкладання заалогіі, батанікі, асноў сельскагаспадарчай працы, палявых практык па прыродазнаўству.
    Месца працы, пасада: Глыбоцкі паляводчы сельскагаспадарчы тэхнікум (1952–1955, выкладчык), Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя (1956–1969, навуковы супрацоўнік, з 1965 – загадчык аддзела), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (з 1969, дацэнт кафедр краіназнаўства, фізічнай геаграфіі, геаграфіі геаграфічнага факультэта, у 1971 – дэкан факультэта, 1977–1999 – дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання педагагічнага факультэта, адначасова ў 1977–1987 – прарэктар па завочнаму навучанню).
    Памёр 00.00.2006.

        Вариантная форма
    Kurdzûkoŭ, Alâksej Luk'ânavič (1928—2006)

        См. также
    Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Факультэт пачатковай і музычнай адукацыі
    Курдюков, Алексей Лукьянович (кандидат сельскохозяйственных наук ; агрономия ; 1928—2006) (на другом языке)

        Источники информации
    Сравнительная кормовая и агротехническая оценка зернобобовых культур на супесчаных и суглинистых почвах Могилевской области БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / А. Л. Курдюков. — Горки, 1965.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    А.Л. Курдзюкоў (нар. 1928) // Прафесары і выкладчыкі геаграфічнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута, 1934—1978 : біябібліяграфічны даведнік / аўтар-складальнік І. М. Шаруха. — Магілёў, 2000. — С. 39—40.
    Курдзюкоў Аляксей Лукьянавіч. 85 гадоў з дня нараджэння / У. Г. Хамякоў, І. М. Шаруха // Магілёўскі мерыдыян. — 2013. — Т. 13, вып. 3/4. — С. 143.
    Электронны архіў бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.