unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лапо, Аркадзь Іванавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; 1904—1983)

    Нарадзіўся 08.02.1904, в. Жданоўка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць. Раслінавод, селекцыянер. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1937). Акадэмік АН БССР (1950).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1927).
    Навуковыя інтарэсы: селекцыя і агратэхніка збожжавых культур і льну; біялогія канюшыны.
    Месца працы, пасада: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1929–1941, асістэнт, з 1932 – дацэнт, загадчык кафедры); Новасібірскі сельскагаспадарчы інстытут (1941–1944, загадчык кафедры); Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (1944–1953, загадчык аддзела, у 1950–1953 – дырэктар); Аддзяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР (з 1952, акадэмік-сакратар), Упраўленне навукі Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (начальнік), Прэзідыум Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (акадэмік-сакратар, галоўны вучоны сакратар); Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (1960–1972, навуковы кансультант).
    Узнагароды: ордэны "Знак Почета" (1949, 1959), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1952), медалі і інш.
    Памёр 05.01.1983.

        Варыянтная форма
    Lapo, Arkadz' Іvanavіč (1904—1983)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па земляробстве (Жодзіна). Дырэктар
    Лаппо, Аркадий Иванович (кандидат сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; 1904—1983) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Лаппо Аркадий Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 159—160.
    Лаппо Аркадий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 406.
    Лапо Аркадзь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 134.
    Аркадий Иванович Лаппо : (к 110-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2014. — № 2. — С. 118—119.
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".