unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кляменцьеў, Віктар Пятровіч (кандыдат геолага-мінералагічных навук ; 1938—2000)

    Нарадзіўся 08.03.1938, ст. Кукуштан, Кунгурскі (Пермскі) раён, Пермская вобласць, Расія. Інжынер-гідрагеолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1972).
    Адукацыя: Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт (геалагічны факультэт, 1960), Інстытут геалагічных навук АН БССР (аспірантура, 1967).
    Навуковыя інтарэсы: гідрагеалогія; праблемы аховы навакольнага прыроднага асяроддзя ў рэгіёнах распрацоўкі калійных радовішчаў (Беларусь, Расія, Украіна); праблема рацыянальнага і комплекснага выкарыстання сільвінітавай руды.
    Месца працы, пасада: Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (1967–1973, навуковы супрацоўнік, галоўны інжынер аддзела гідрагеалогіі і інжынернай геалогіі), Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (1973–1987, загадчык лабараторы аховы нетраў і навакольнага асяроддзя), Мінскі філіял Навукова-даследчага інстытута тэхніка-эканамічных даследаванняў у хімічнай прамысловасці (1987–1990, старшы навуковы супрацоўнік аддзела эканомікі прыродакарыстання), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1991, вядучы навуковы супрацоўнік кафедры дынамічнай геалогіі і НДЛ геолага-экалагічных праблем).
    Памёр 23.09.2000.

        Варыянтная форма
    Klâmenc'eŭ, Viktar Pâtrovič (1938—2000)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі
    Клементьев, Виктор Петрович (кандидат геолого-минералогических наук ; 1938—2000) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Гидрогеологические условия северо-западной части Припятской впадины в связи с проблемой охраны подземных вод от промышленного засоления (на примере Солигорского калиеносного района) : автореферат диссертации ... кандидата геолого-минералогических наук : 04.00.06 / Клементьев Виктор Петрович. ― Минск, 1972.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Клементьев Виктор Петрович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 99.
    Виктор Петрович Клементьев : [некролог] // Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. — Минск, 2000. — № 3. — С. 96—97.
    Віктар Пятровіч Кляменцьеў / Э. А. Высоцкі // Літасфера. — 2013. — № 13. — С. 162.
    Электронная біблятэка БДУ.
    Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.