unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Мацапура, Міхаіл Яфрэмавіч (доктар тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; 1908—1971)

    Нарадзіўся 21.11.1908, в. Барбароў, Мазырскі раён, Гомельская вобласць. Вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1947). Акадэмік АН БССР (1947), Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (1964), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961).
    Адукацыя: Ленінградскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1932).
    Навуковыя інтарэсы: стварэнне сельскагаспадарчых машын і прыстасаванняў да іх; тэхналогіі і сістэмы машын для асушэння балот, асваення забалочаных зямель, загатоўкі торфу і тарфяных угнаенняў, падрыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі, уборкі бульбы і збожжавых культур ва ўмовах залішняй вільготнасці.
    Месца працы, пасада: Беларуская навукова-даследчая станцыя механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1933, старшы навуковы супрацоўнік, дырэктар); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1938, загадчык лабараторыі бульбяных машын); Галоўнае ўпраўленне навучальных і навукова-даследчых устаноў Наркамата збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР (1943–1945, намеснік начальніка); Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР, Мінск (1947–1965, дырэктар).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР" (1954), Дзяржаўная прэмія СССР (1951, 1952), Ленінская прэмія (1962), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), "Знак Почета" (1951), медалі.
    Памёр 31.10.1971.

        Варыянтная форма
    Macapura, Mіhaіl Âfrèmavіč (1908—1971)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі (Мінск). Дырэктар
    Мацепуро, Михаил Ефремович (доктор технических наук ; механизация сельского хозяйства ; 1908—1971) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Мацапура Міхаіл Яфрэмавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С.
    Мацепуро Михаил Ефремович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 679—680.
    Мацепуро Михаил Ефремович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 192—193.
    БД РНТБ "Белорусские имена в мировой науке и технике".
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".