unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сазонаў, Мікалай Аляксеевіч (доктар тэхнічных навук ; электрыфікацыя сельскай гаспадаркі ; 1903—1963)

    Нарадзіўся 08.04.1903, г. Цвер, Расія. Вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1961), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959–1961).
    Адукацыя: Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баўмана (1929).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні прымянення электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы; павышэнне каэфіцыента магутнасці ў электрычных устаноўках.
    Месца працы, пасада: Усесаюзны электратэхнічны інстытут (навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Масква (з 1933, дырэктар); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Масква (1938–1947, кіраўнік аддзела па выкарыстанні электраэнергіі ў сельскай гаспадарцы); Усесаюзны навукова-даследчы інстытут электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Масква (1948–1954); Маскоўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (з 1954, прафесар); Аддзяленне механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР (з 1959, акадэмік-сакратар); Цэнтральны навукова-даследчы ітнстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР, Мінск (з 1962, кіраўнік аддзела).
    Узнагароды: ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Почета", медалі.
    Памёр 31.01.1963, пахаваны на Новадзявочых могілках, Масква.

        Варыянтная форма
    Sazonaŭ, Mіkalaj Alâkseevіč (1903—1963)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі (Мінск)
    Сазонов, Николай Алексеевич (доктор технических наук ; электрификация сельского хозяйства ; 1903—1963) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сазонов Николай Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 559.
    Сазонаў Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 81.
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах".