unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Юскавец, Майсей Калінікавіч (доктар ветэрынарных навук ; ветэрынарыя ; 1898—1969)

    Нарадзіўся 16.08.1898, в. Заверша, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня (сучас. Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць). Вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1941), прафесар (1943). Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961). Удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Маскоўскі ветэрынарны інстытут (1925).
    Навуковыя інтарэсы: эпізааталогія, мікрабіялогія і імуналогія; пытанні барацьбы з хваробамі сельскагаспадарчых жывёл.
    Месца працы, пасада: Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут (з 1928, асістэнт, дацэнт, намеснік дырэктара); Усесаюзны інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі (1935–1941 і 1952–1957, загадчык лабараторыі і намеснік дырэктара) і адначасова Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР( 1950–1956); Галоўнае ваеннае ветэрынарнае ўпраўленне (1941–1943, начальнік лячэбна-эпізаатычнага аддзела); Дзяржаўны навукова-кантрольны інстытут ветэрынарных прэпаратаў (19431952, загадчык лабараторыі); Аддзяленне жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961, акадэмік-сакратар) і адначасова Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (1956–1959 – дырэктар, у 1961–1969 – загадчык аддзела мікрабіялогіі і імуналогіі).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1958), ордены Леніна (1954), "Знак Почета" (1958, 1968).
    Памёр 23.04.1969.

        Варыянтная форма
    Ûskavec, Majsej Kalіnіkavіč (1898—1969)

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (Мінск). Дырэктар
    Юсковец, Моисей Каллиникович (доктор ветеринарных наук ; ветеринария ; 1898—1969) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Юсковец Моисей Каллиникович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 304—305.
    Юскавец Майсей Клінікавіч [г. з. Калінікавіч] // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 38.
    Юсковец Моисей Каллиникович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 700.
    Электронная бібліятэка БелСГБ.
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".