unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кулакоўская, Тамара Нікандраўна (доктар сельскагаспадарчых навук ; глебазнаўства ; аграхімія ; 1919—1986)

    Нарадзілася 17.02.1919, г. Полацк, Віцебская вобласць. Вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1965), прафесар (1974). Член-карэспандэнт АН БССР (1969). Акадэмік УАСГНІЛ (1975).
    Адукацыя: Сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева, Масква (1941), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут каўчуканосаў, Масква (аспірантура, 1949).
    Навуковыя інтарэсы: аграхімія і глебазнаўства; рацыянальнае выкарыстанне ўгнаенняў.
    Месца працы, пасада: Чэлябінская дзяржаўная селекцыйная станцыя (1941–1944); Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (з 1949, старшы навуковы супрацоўнік); Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ (1956–1962, дацэнт кафедры сельскай гаспадаркі); Беларускі НДІ глебазнаўства і аграхіміі (1956–1986, з 1956 – загадчык лабараторыі глебавага харчавання раслін, з 1962 – загадчык аддзела, у 1969–1979 – дырэктар інстытута) і адначасова акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення УАСГНІЛ (з 1979).
    Узнагароды: званні "Герой Социалистического Труда" (1979), "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1973), Дзяржаўная прэмія БССР (1976), ордены Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966) і інш.
    Памерла 15.11.1986.

        Варыянтная форма
    Kulakoŭskaâ, Tamara Nіkandraŭna (1919—1986)

        Гл. таксама
    Інстытут глебазнаўства і аграхіміі (Мінск). Дырэктар
    Кулаковская, Тамара Никандровна (доктор сельскохозяйственных наук ; почвоведение ; агрохимия ; 1919—1986) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Агрохимические свойства почв БССР, их значение в продуктивности сельскохозяйственных растений и рациональном применении удобрений : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук / Т. Н. Кулаковская. — Минск, 1965.
    Кулаковская Тамара Никандровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7. т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 343.
    Кулакоўская Тамара Нікандраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 571.
    Кулаковская Тамара Никандровна // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 421—422.
    Талантлива во всем : Кулаковская Тамара Никандровна / И. М. Богдевич // Земледельцы. — Минск, 2017. — С. 24—28.
    Сайт "Википедия".
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
    БД ЦНБ НАН Беларусі “НАН Беларуси в лицах”.