unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Будзевіч, Іван Іванавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; жывёлагадоўля ; 1940—2014)

    Нарадзіўся 25.12.1940, г. Ліда, Гродзенская вобласць. Вучоны ў галіне біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1996). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003).
    Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1968), Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (аспірантура).
    Навуковыя інтарэсы: біятэхналогія ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл; біятэхналогія рэпрадукцыі буйной рагатай жывёлы.
    15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы.
    Месца працы, пасада: Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт Мінскай вобласці (з 1968, галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі); Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі (1976–2014; з 1985 – загадчык лабараторыі кланіравання і трансплантацыі эмбрыёнаў сельскагаспадарчых жывёл, з 1988 – загадчык аддзела, з 1996 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і адначасова загадчык лабараторыі, з 2003 – навуковы супрацоўнік, з 2007 – навуковы кансультант).
    Памёр 18.01.2014.

        Варыянтная форма
    Budzevіč, Іvan Іvanavіč (1940—2014)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі (Жодзіна)
    Будевич, Иван Иванович (доктор сельскохозяйственных наук ; животноводство ; 1940—2014) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Биотехнологические приемы и практические методы повышения эффективности трансплантации эмбрионов в молочном скотоводстве : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.01 / Будевич Иван Иванович. — Жодино, 1992.
    Будевич Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 546.
    Будзевіч Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 313.
    Будевич Иван Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 341—342.
    Иван Иванович Будевич : к 75-летию со дня рождения / И. П. Шейко // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2016. — № 1. — С.127—128.
    БД Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".