unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Амбросаў, Антон Лаўрэнцьевіч (доктар біялагічных навук ; фітапаталогія ; 1912—1984)

    Нарадзіўся 16.06.1912, в. Дрыколле, Віцебскі раён, Віцебская вобласць. Фітапатолаг-вірусолаг. Доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1977). Член-карэспандэнт АН БССР (1970).
    Адукацыя: Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1936).
    Навуковыя інтарэсы: павышэнне ўстойлівасці бульбы да вірусных хвароб.
    6 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.
    Месца працы, пасада: Беларуская дзяржаўная селекцыйная станцыя (19371938, навуковы супрацоўнік); Машынна-трактарная станцыя і раённы зямельны аддзел (Тоцкі раён Чкалаўскай вобласці; 1941–1944, аграном, галоўны аграном); Ганусаўская сельскагаспадарчая доследная станцыя (Нясвіжскі раён Мінскай вобласці; 1944–1951, дырэктар); Упраўленні сельскай гаспадаркі Баранавіцкага, Маладзечанскага абласных выканаўчых камітэтаў (з 1951); Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1955–1956, начальнік упраўлення сельскагаспадарчай наукі); Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (1956–1971, загадчык аддзела аховы раслін); Беларускі навукова-даследчы інстытут аховы раслін (1971–1983; у 1971–1978 – дырэктар, з 1978 – загадчык лабараторыі).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія СССР (1974), ордены "Знак Почета" (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973), медалі.
    Памёр 06.02.1984.

        Варыянтная форма
    Ambrosaŭ, Anton Laўrènc'evіč (1912—1984)
    Амбросаў, Антон Лаўрэнавіч (1912—1984)

        Гл. таксама
    Інстытут аховы раслін (аграгарадок Прылукі, Мінскі раён). Дырэктар
    Амбросов, Антон Лавреньевич (доктор биологических наук ; фитопатология ; 1912—1984) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Амбросов Антон Лаврентьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 92.
    Амбросов Антон Лаврентьевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.] — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 22.
    Амбросаў Антон Лаўрэнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 310.
    Амбросов Антон Лаврентьевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 316.
    Фатаграфія.
    Сайт Інстытута аховы раслін. Персанальная старонка.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".
    БД Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".