![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Пякуцька, Альбіна Васільеўна (кандыдат педагагічных навук ; 1940—2020) |
Нарадзілася 31.10.1940, пас. Какуй, Срэценскі раён, Забайкальскі край, Расія. Музыкант, харавы дырыжор. Кандыдат педагагічных навук (1981), прафесар (1997).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (спецыяльнасць "Харавое дырыжыраванне", 1967).
Навуковыя інтарэсы: харавое выканальніцтва; методыка работы з харавым калектывам; праблема адраджэння і захавання нацыянальных духоўных і мастацка-эстэтычных каштоўнасцей; маральнае і эстэтычнае выхаванне моладзі; педагогіка вышэйшай школы.
Месца працы, пасада: Палац культуры Мінскага аўтамабільнага завода (кіраўнік хора), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (з 1968, выкладчык), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1975, кафедра харавога і вакальнага мастацтва, прафесар, у 1987–2020 – загадчык кафедры; стваральнік і кіраўнік хора духоўнай музыкі "Дабравест", мужчынскага хора "Vivat").
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1995) і інш.
Памерла 17.01.2020, пахавана на Паўночных могілках г. Мінска.
Варыянтная форма
Pâkuc'ka, Al'bina Vasil'eŭna (1940—2020) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Нравственно-эстетическое воспитание учащихся профтехучилищ средствами хорового пения : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.01 / Пекутько Альбина Васильевна. ― Минск, 1981.
Анкета вучонага (без анкеты)..
Пекутько Альбина Васильевна // Современное искусство Республики Беларусь : справочник персоналий. — Минск, 2018. — С. 299—300.
Словы ўдзячнасці і смутку : [Пякуцька Альбіна Васільеўна] / Надзея Бунцэвіч ; фота Юрыя Іванова // Культура. — 2020. — 25 студзеня (№ 4). — С. 12.
Харавыя спевы як умова шчасця : творчая вечарына дырыжора Альбіны Пякуцька / Таццяна Мушынская // Мастацтва. — 2011. — № 8. — С. 21.
Память о выдающемся педагоге : [Альбина Васильевна Пекутько] // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2020. — № 1. — С. 189—190.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Рэпазіторый БДУКІМ.
Электронны каталог бібліятэкі БДУКІМ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |