unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Скарапанаў, Сцяпан Гардзеевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; земляробства ; меліярацыя ; 1910—1999)

    Нарадзіўся 07.11.1910, в. Бацвінава, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць. Вучоны ў галіне земляробства і меліярацыі, дзяржаўны дзеяч. Доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962). Акадэмік АН БССР (1961), УАСГНІЛ (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1936; аспірантура, 1939).
    Навуковыя інтарэсы: агульнае земляробства; меліярацыя; лугаводства; глебазнаўства.
    Месца працы, пасада: АН СССР. Савет па вывучэнні прадукцыйных сіл (1946–1948, начальнік сельскагаспадарчага атрада Арала-Каспійскай экспедыцыі); Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі (1948–1950 і 1952–1959, дырэктар); Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1950–1952, намеснік начальніка ўпраўлення сельскагаспадарчай прапаганды; 1961–1972, міністр); Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР (1959–1961, аддзяленне меліярацыі і лясной гаспадаркі, акадэмік-сакратар); УАСГНІЛ (Масква; 1972–1978, аддзяленне земляробства і хімізацыі сельскай гаспадаркі, акадэмік-сакратар); Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1979–1992, загадчык лабараторыі выкарыстання і эвалюцыі тарфяных глеб).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1968), ордэны Чырвонага Сцяга (1941), Леніна (1963, 1971) і інш.
    Памёр 11.06.1999.

        Варыянтная форма
    Skarapanaŭ, Scâpan Gardzeevіč (1910—1999)

        Гл. таксама
    Інстытут меліярацыі (Мінск). Дырэктар
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
    Скоропанов, Степан Гордеевич (доктор сельскохозяйственных наук ; земледелие ; мелиорация ; 1910—1999) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Освоение и использование торфяно-болотных почв : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук / С. Г. Скоропанов. — Киев, 1961.
    Скарапанаў Сцяпан Гардзеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 438.
    Скоропанов Степан Гордеевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 256—257.
    Скоропанов Степан Гордеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 683.
    Патриарх аграрной науки : (к 110-летию Степана Гордеевича Скоропанова) / В. Г. Гусаков [и др.] // Земледелие и растениеводство. — 2020. — № 6. — С. 62—63.
    БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".