Справка
Нарадзіўся 06.08.1944, в. Савічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць. Вучоны ў галіне селекцыі і раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1998). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1966; аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: селекцыя, насенняводства і тэхналогія вырошчвання збожжавых культур.
Месца працы, пасада: Ганусаўская доследна-селекцыйная станцыя па цукровых бураках (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць; 1970–1973, загадчык лабараторыі селекцыі і насенняводства); Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства і кармоў (1973–2000; у 1978–1995 – намеснік дырэктара па навуцы, у 1980–2000 – загадчык аддзела селекцыі і першаснага насенняводства яравых збожжавых культур, загадчык лабараторыі трыцікале); Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1995–2002; у 1995–1997 – віцэ-прэзідэнт, у 1997–2002 – акадэмік-сакратар аддзялення земляробства і раслінаводства); Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве (з 2002, галоўны навуковы супрацоўнік). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2017), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994), ордэн "Знак Почета" (1986) і інш.
Варыянтная форма
Gryb, Stanіslaŭ Іvanavіč (нар. 1944) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Селекция интенсивных сортов ярового ячменя в Белорусской ССР : автореферат диссертации ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.05 / Гриб Станислав Иванович. — пос. Немчиновка, Московская область, 1988.
Анкета вучонага.
Гриб Станислав Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 92—93.
Грыб Станіслаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 469.
Гриб Станислав Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 208.
Станислав Иванович Гриб : к 75-летию со дня рождения. — Минск, 2019.
БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".
БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.