unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Альсмік, Пётр Іванавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; раслінаводства ; 1907—1992)

    Нарадзіўся 27.02.1907 (14.02.1907 па ст. ст.), в. Выдрэя, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць. Вучоны-селекцыянер у галіне бульбаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1954), прафесар (1968). Акадэмік АН БССР (1966). Акадэмік Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (Масква; 1979). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1929).
    Навуковыя інтарэсы: селекцыя і насенняводства бульбы.
    Месца працы, пасада: Новазыбкаўская сельскагаспадарчая вопытная станцыя (1929–1931); Беларуская дзяржаўная селекцыйная станцыя (в. Зазер'е, Пухавіцкі раён; 1931–1941 і 1944–1956, навуковы супрацоўнік, загадчык групы, загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара); Беларускі навукова-даследчы інстытут бульбаводства і плодаагародніцтва (з 1956, загадчык аддзела селекцыі бульбы).
    Узнагароды: званні "Герой Социалистического Труда" (1966), "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1973), Дзяржаўная прэмія СССР (1951, 1974), ордэны Леніна (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1959, 1971, 1973), "Знак Почета" (1987) і інш.
    Памёр 02.04.1992.

        Варыянтная форма
    Al'smik, Pëtr Іvanavіč (1907—1992)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве (аграгарадок Самахвалавічы, Мінскі раён)
    Альсмик, Петр Иванович (доктор сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; 1907—1992) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Основные вопросы селекции картофеля в Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук / Альсмик Петр Иванович. — Минск, 1953.
    Селекция картофеля в Белоруссии / П. И. Альсмик. — Минск, 1979.
    Альсмік Пётр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 283.
    Альсмик Петр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 89—90.
    Альсмик Петр Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 26—27.
    Альсмик Петр Иванович // Ученые, прославившие Беларусь / Национальная академия наук Беларуси. — Минск, 2017. — С. 189—191.
    БД Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".