unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сарачынскі, Леанід Васільевіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; ахова раслін ; 1937—2020)

    Нарадзіўся 02.12.1937, в. Блонь, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (2004). Галоўны рэдактар часопіса "Земляробства і ахова раслін" (1999–2020).
    Адукацыя: Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1956), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1965), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (аспірантура, 1971).
    Навуковыя інтарэсы: удасканаленне фітасанітарнага маніторынгу і прагнозаў, эканамічных аспектаў і аптымізацыі аховы раслін у інтэнсіўным земляробстве і сучасных тэхналогіях вырошчвання сельскагаспадарчых культур; ахова збожжавых культур ад шкоднікаў і пустазелля.
    Месца працы, пасада: Брэсцкая дзяржаўная інспекцыя па каранціну раслін (1965–1968); Інстытут аховы раслін НАН Беларусі (1971–2020; у 1976–1998 – загадчык лабараторыі эканомікі аховы раслін, у 1980–1998 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце).
    Памёр 20.10.2020.

        Варыянтная форма
    Saračynskі, Leanіd Vasіl'evіč (1937—2020)

        Гл. таксама
    Інстытут аховы раслін (аграгарадок Прылукі, Мінскі раён)
    Сорочинский, Леонид Васильевич (доктор сельскохозяйственных наук ; защита растений ; 1937—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научные основы эффективной защиты растений в интенсивном земледелии : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.11 / Сорочинский Леонид Васильевич. — Санкт-Петербург ; Пушкин, 1994.
    Сарачынскі Леанід Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С. 179.
    Сорочинский Леонид Васильевич // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 633.
    Сорочинский Леонид Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 41.
    К 85-летию со дня рождения Леонида Васильевича Сорочинского / Ф. И. Привалов, А. А. Запрудский // Земледелие и растениеводство. — 2022. ― № 6. ― С. 47―48 : фот.
    Светлой памяти Леонида Васильевича Сорочинского посвящается / Ф. И. Привалов, С. В. Сорока // Земледелие и растениеводство. — 2020. — № 6. — 60—61.
    Сайт Інстытута аховы раслін.