Справка
Нарадзіўся 02.12.1937, в. Блонь, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (2004). Галоўны рэдактар часопіса "Земляробства і ахова раслін" (1999–2020).
Адукацыя: Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1956), Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (1965), Беларускі навукова-даследчы інстытут земляробства (аспірантура, 1971).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне фітасанітарнага маніторынгу і прагнозаў, эканамічных аспектаў і аптымізацыі аховы раслін у інтэнсіўным земляробстве і сучасных тэхналогіях вырошчвання сельскагаспадарчых культур; ахова збожжавых культур ад шкоднікаў і пустазелля.
Месца працы, пасада: Брэсцкая дзяржаўная інспекцыя па каранціну раслін (1965–1968); Інстытут аховы раслін НАН Беларусі (1971–2020; у 1976–1998 – загадчык лабараторыі эканомікі аховы раслін, у 1980–1998 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце).
Памёр 20.10.2020.
Варыянтная форма
Saračynskі, Leanіd Vasіl'evіč (1937—2020) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Научные основы эффективной защиты растений в интенсивном земледелии : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.11 / Сорочинский Леонид Васильевич. — Санкт-Петербург ; Пушкин, 1994.
Сарачынскі Леанід Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 14. — С.
Сорочинский Леонид Васильевич // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С.
Сорочинский Леонид Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С.
... // Земледелие и растениеводство. — 2020. — № 6. — 60—61.
Сайт Інстытута аховы раслін.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.