unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Гарагляд, Харытон Сцяпанавіч (доктар ветэрынарных навук ; ветэрынарыя ; 1898—1985)

    Нарадзіўся 29.09.1898, в. Стахава, Пінскі павет, Мінская губерня (сучас. Столінскі раён, Брэсцкая вобласць). Вучоны ў галіне ветэрынарыі і гігіены прадуктаў жывёлагадоўлі. Доктар ветэрынарных навук (1939), прафесар (1939). Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957–1961). Удзельнік Грамадзянскай вайны.
    Адукацыя: Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут (1925).
    Навуковыя інтарэсы: ветэрынарна-санітарная экспертыза прадуктаў харчавання жывёльнага і расліннага паходжання; хваробы рыб.
    Месца працы, пасада: Канатопская акруговая ветэрынарная бактэрыялагічная лабараторыя, Украіна (1925–1928); Віцебская гарадская ветэрынарная лячэбніца, Беларускі дзяржаўны ветэрынарны інстытут, Занальная ветэрынарная станцыя, Беларуская навукова-даследчая рыбагаспадарчая станцыя (1928–1932); Магілёўскі інстытут свінагадоўлі (1932–1933); Віцебскі дзяржаўны ветэрынарны інстытут (1934–1941 і 1944–1950, загадчык кафедры ветэрынарна-санітарнай экспертызы, у 1945–1947 – загадчык кафедры заагігіены); Троіцкі ветэрынарны інстытут, Расія (1941–1944, загадчык кафедры ветэрынарна-санітарнай экспертызы); Інстытут жывёлагадоўлі АН БССР (1950–1954, дырэктар); Беларускі НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (1956–1985; намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык аддзела заагігіены і санітарыі, з 1971 – навуковы кансультант).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1949), ордэны, медалі і інш.
    Памёр 23.05.1985.

        Варыянтная форма
    Garaglâd, Haryton Scâpanavіč (1898—1985)

        Гл. таксама
    Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага (Мінск)
    Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі (Жодзіна). Дырэктар
    Горегляд, Харитон Степанович (доктор ветеринарных наук ; ветеринария ; 1898—1985) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Горегляд Харитон Степанович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928-2018. — Минск, 2018. — С. 87—88.
    Гарагляд Харытон Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 38.
    Горегляд Харитон Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 129.
    БД ВДАВМ "Персональные страницы ученых академии".
    БД БелСХБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".