![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Дарожкін, Мікалай Апанасавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; мікалогія ; аграномія ; 1905—1993) |
Нарадзіўся 14.12.1905, в. Гарохаўка, Бранскі раён, Бранская вобласць, Расія. Міколаг і фітапатолаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1934), прафесар (1933). Акадэмік АН БССР (1962). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Член Цэнтральнай выбарчай камісіі БССР (1935–1938).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1927).
Навуковыя інтарэсы: фітапаталогія сельскагаспадарчых раслін.
Месца працы, пасада: Стара-Барысаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум (з 1929, дырэктар); Усесаюзны НДІ аховы раслін (з 1929, Мінская станцыя аховы раслін, дырэктар); Інстытут біялогіі АН БССР (з 1931, навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, у 1936–1940 і 1948–1952 – дырэктар, у 1940–1941 і 1944–1948 – загадчык аддзела) і адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1933, прафесар, у 1947–1952 – загадчык кафедры); Беларускі НДІ земляробства (з 1952, загадчык лабараторыі); Беларускі НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва (1959–1976, дырэктар і загадчык лабараторыі); Інстытут эксперыментальнай батанікі ім. В. Ф. Купрэвіча (1976–1993).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі БССР" (1965), Дзяржаўная прэмія СССР (1974), ордэны, медалі і інш.
Арыштаваны 26.06.1938. Справа спынена, вызвалены. Рэабілітаваны 09.02.1940.
Памёр 27.04.1993.
Варыянтная форма
Darožkіn, Mіkalaj Apanasavіč (1905—1993) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Дорожкин Николай Афанасьевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 101—102.
Дарожкін Мікалай Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 55.
Дорожкин Николай Афанасьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 424.
Дарожкін Мікалай Апанасавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік : у 3 т. / Леанід Маракоў. — Мінск, 2005. — Т. 3, кн. 2. — С. 560—561.
Дорожкин Николай Афанасьевич // Ученые, прославившие Беларусь. — Минск, 2017. — С. 183—185.
БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |