![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Гусакоў, Уладзімір Рыгоравіч (доктар эканамічных навук ; аграрная эканоміка ; нар. 1953) |
Нарадзіўся 12.02.1953, в. Бацвінава, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць. Вучоны ў галіне аграрнай эканомікі. Доктар эканамічных навук (1994), прафесар (1998). Акадэмік НАН Беларусі (2003), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999–2002).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1976), Беларускі НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1981), Усесаюзны інстытут эканомікі сельскай гаспадаркі (1991).
Навуковыя інтарэсы: праблемы эканамічнага развіцця сельскай гаспадаркі; функцыянаванне аграпрамысловага комплексу ў рыначных умовах.
Месца працы, пасада: Калгас "17 партз'езд", Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць (1976–1979, галоўны эканаміст); Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі (1981–2005; у 1992–1994 – загадчык сектара інтэграцыі і кааперацыі ў АПК, у 1994–2005 – дырэктар); Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (з 2002 – намеснік Старшыні, з 2013 – Старшыня Прэзідыума і адначасова ў 2002–2014 – акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук).
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2004), нагрудны знак імя У. М. Ігнатоўскага (2018), ордэн Кірылы Тураўскага (2011) і інш.
Варыянтная форма
Gusakoŭ, Uladzіmіr Rygoravіč (нар. 1953) |
Gusakov, V. (нар. 1953) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Аграрная фирма и формирование рыночного хозяйственного механизма (на материалах сельского хозяйства Беларуси (вопросы теории и методологии) : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.05 / Гусаков Владимир Григорьевич. — Москва, 1994.
Анкета вучонага.
Гусаков Владимир Григорьевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 96—98.
Гусакоў Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 541.
Гусаков Владимир Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С.
БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".
БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
"eLIBRARY.RU".
ЗЭК бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |