Справка
Нарадзіўся 29.09.1939, г. Варонеж, Расія. Спецыяліст у галіне тэлекамунікацыйных сістэм. Кандыдат тэхнічных навук (1971), прафесар (1992).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Радыётэхніка", 1963), Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: аптымізацыя сістэм перадачы інфармацыі па каналах сувязі сістэм многастанцыйнага доступу па паказчыках перашкодаўстойлівасці і прапускной здольнасці.
6 аўтарскіх пасведчанняў.
Месца працы, пасада: прадпрыемства п/я № 32 (Мінск; 1963–1965); Мінскі філіял Усесаюзнага завочнага электратэхнічнага інстытута сувязі (з 1965); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1974–1997, дацэнт кафедры аўтаматычнай і многаканальнай сувязі, у 1978–1997 – загадчык кафедры сетак і і ўстройстваў тэлекамунікацыі); Праектны інстытут "Дзіпрасувязь" (з 1997); Навучальны цэнтр НТТАА "Сувязьінфармсэрвіс" (з 2002, дырэктар).
Узнагароды: званне "Почетный радист СССР" (1972), Грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1984) і інш.
Варыянтная форма
Čujko Èduard Alâkseevič, Èduard Alekseevič (нар. 1939) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Исследование относительных методов передачи дискретной информации : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 291 / Чуйко Э. А. — Москва, 1971.
Чуйко Эдуард Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 278.
Чуйко Эдуард Алексеевич // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 400—402.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Электронны каталог кніг і артыкулаў бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.