unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Севярнёў, Міхаіл Максімавіч (доктар тэхнічных навук ; механізацыя сельскай гаспадаркі ; 1921—2012)

    Нарадзіўся 21.11.1921, в. Север, Бялыніцкі раон, Магілёўская вобласць. Вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, дзяржаўны дзеяч. Доктар тэхнічных навук (1964), прафесар (1969). Акадэмік НАН Беларусі (2003). Акадэмік-сакратар Заходняга аддзялення УАСГНІЛ (1976–1980). Намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (1972–1976). Старшыня Камісіі па сельскай гаспадарцы Вярхоўнага Савета БССР (1970–1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі.
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут імя І. В. Сталіна (1951), Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР (аспірантура, 1954).
    Навуковыя інтарэсы: надзейнасць і даўгавечнасць сельскагаспадарчых машын; энергазберажэнне ў сельскай гаспадарцы.
    40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі (1954–1972, 1976–1992, 2002–2012; у 1962–1965 – загадчык лабараторыі рамонту машынна-трактарнага парку, 1965–1972 і 1976–1983 – дырэктар, 1983–1992 – загадчык лабараторыі выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, з 2002 – галоўны навуковы супрацоўнік); Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992–2002, віцэ-прэзідэнт, з 1995 – саветнік прэзідыума).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1978), ордэны Чырвонай Зоркі (1944), "Знак Почета" (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973, 1978) і інш.
    Памёр 04.04.2012.

        Варыянтная форма
    Sevârnëŭ, Mіhaіl Maksіmavіč (1921—2012)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па механізацыі сельскай гаспадаркі (Мінск). Дырэктар
    Севернев, Михаил Максимович (доктор технических наук ; механизация сельского хозяйства ; 1921—2012) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Севернев Михаил Максимович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 251—252.
    Севернев Михаил Максимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С.
    Михаил Максимович Севернев : (к 95-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2017. — № 1. — С. 122—123.
    БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".