![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Самсонаў, Уладзімір Паўлавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; кандыдат эканамічных навук ; раслінаводства ; 1928—2017) |
Нарадзіўся 10.05.1928, с. Ерахтур, Шылаўскі раён, Разанская вобласць, Расія. Вучоны ў галіне раслінаводства, дзяржаўны дзеяч. Доктар сельскагаспадарчых навук (1998), прафесар (1998). Кандыдат эканамічных навук. Акадэмік НАН Беларусі (2003). Замежны член Расійскай АН (2014). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959–1962).
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (1952), Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства (аспірантура, 1967).
Навуковыя інтарэсы: аграбіялогія збожжавых культур, насенняводства, фізіялогія; вывучэнне рэакцыі пасеваў на ўплыў неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя.
35 аўтарскіх пасведчанняў.
Месца працы, пасада: Глыбоцкая машынна-трактарная станцыя (Віцебская вобласць; 1952–1957, галоўны аграном, дырэктар); Пліскі райвыканкам (Віцебская вобласць; 1957–1962, старшыня); Упраўленне сельскай гаспадаркі, Раённы камітэт КПБ (Міёрскі раён, Віцебская вобласць; 1962–1965, начальнік упраўлення, сакратар райкама); Міністэрства сельскай хазяйства БССР (1965–1974, намеснік міністра); Навукова-практычны цэнтр па земляробстве (1974–2002 і 2014–2017; у 1974–1999 – дырэктар, з 2014 – кансультант); Інстытут ільну (2002–2013, намеснік дырэктара, з 2008 – галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР" (1978), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), ордэны, медалі і інш.
Памёр 25.09.2017.
Варыянтная форма
Samsonaŭ, Uladzіmіr Paŭlavіč (1937—2017) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |