Справка
Нарадзіўся 28.08.1937, в. Васілішкі, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць. Вучоны ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыеэкалогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук навук (1992), прафесар (1992). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
Адукацыя: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960), Беларускі НДІ глебазнаўства (аспірантура, 1967).
Навуковыя інтарэсы: эфектыўнае выкарыстанне ўгнаенняў і кіраванне ўрадлівасцю глеб; прадуктыўнасць сельскагаспадарчых культур; атрыманне новых відаў экалагічна бяспечных угнаенняў; раслінаводства на тэрыторыях, забруджаных у выніку Чарнобыльскай аварыі.
35 аўтарскіх пасведчанняў.
Месца працы, пасада: Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі (з 1966; у 1970–1971 – загадчык лабараторыі аграхіміі, 1971–1974 і 1977–1980 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, 1980–2005 – дырэктар, 2006–2012 – загадчык аддзела ўрадлівасці глеб, з 2012 – галоўны навуковы супрацоўнік); Дзяржаўная арганізацыя па меліярацыі зямель, Ірак (1974–1977, галоўны эксперт па ўрадлівасці глеб). Інфармацыя на 2021.
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь"(1997), Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002) і інш.
Варыянтная форма
Bagdzevіč, Іosіf Mіhajlavіč (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Агрохимические пути повышения плодородия дерново-подзолистых почв : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук в форме научного доклада / Богдевич Иосиф Михайлович. — Москва, 1992.
Багдзевіч Іосіф Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С.
Богдевич Иосиф Михайлович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 44—45.
Богдевич Иосиф Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С.
Иосиф Михайлович Богдевич : (к 80-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2017. — № 4. — С. 126—128.
БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
ЗЭК бібліятэк Беларусі.