unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Казаравец, Мікалай Уладзіміравіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; жывёлагадоўля ; нар. 1949)

    Нарадзіўся 26.03.1949, в. Харкі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць. Вучоны ў галіне сельскагаспадарчай жывёлагадоўлі, дзяржаўны дзеяч. Доктар сельскагаспадарчых навук (2000), прафесар (2000). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).
    Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (1977), Беларускі НДІ жывёлагадоўлі (аспірантура, 1968).
    Навуковыя інтарэсы: селекцыйна-племянная работа ў жывёлагадоўлі.
    Месца працы, пасада: Саўгас "Навасёлкі" (1977–1980), саўгас "Мышанка" (1980–1987, дырэктар) Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці; Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1987–2000; у 1990–2000 – дэкан зааінжынернага факультэта); Дэпартамент навукі, адукацыі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2000–2003, дырэктар); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (2003–2012, рэктар); Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Савет Рэспублікі (2012–2016, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці); Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 2017, кансультант кафедры генетыкі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і інш.

        Варыянтная форма
    Kazaravec, Mikalaj Uladzimiravič (нар. 1949)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Біятэхналагічны факультэт
    Казаровец, Николай Владимирович (доктор сельскохозяйственных наук ; животноводство ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Система совершенствования популяции черно-пестрого скота на основе принципов крупномасштабной селекции : диссертация ... доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.01 : защищена 00.00.1999 : утверждена 23.02.2000 / Казаровец Николай Владимирович. — Жодино, 1999.
    Казаровец Николай Владимирович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 398—399.
    Николай Владимирович Казаровец : (к 65-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2014. — № 3. — С. 121—122.
    БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".