![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Іванюк, Уладзімір Рыгоравіч (доктар біялагічных навук ; ахова раслін ; 1941—2009) |
Нарадзіўся 23.07.1941, в. Мяфёдавічы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць. Вучоны ў галіне фітаімунітэту і аховы раслін. Доктар біялагічных навук (1982), прафесар (1992). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003), Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992–2002).
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1964), Беларускі навукова-даследчы інстытут пладаводства, агародніцтва і бульбы (аспірантура, 1967).
Навуковыя інтарэсы: пытанні імунітэту і аховы сельскагаспадарчых культур ад хвароб і шкоднікаў.
12 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы і сарты раслін.
Месца працы, пасада: Навукова-практычны цэнтр па бульбаводстве і плодаагародніцтве (аг. Самахвалавічы, Мінскі раён; 1964–1989 і 1999–2009; малодшы навуковы супрацоўнік, 1971–1986 – старшы навуковы супрацоўнік, 1986–1989 – загадчык аддзела; 1999–2009 – галоўны навуковы супрацоўнік); Інстытут аховы раслін (в. Прылукі, Мінскі раён; 1989–1999, галоўны навуковы супрацоўнік).
Узнагароды: медалі ВДНГ СССР, Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш.
Памёр 22.05.2009.
Варыянтная форма
Ivanûk, Uladzіmіr Rygoravіč (1941—2009) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Биологическое обоснование системы защитных мероприятий против ранней сухой пятнистости пасленовых культур в Белоруссии: автореферат диссертации ... доктора биологических наук: 06.01.11 / Иванюк Владимир Григорьевич. — Ленинград ; Пушкин, 1981.
Іванюк Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С.
Иванюк Владимир Григорьевич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 390—391.
Владимир Григорьевич Иванюк : (к 70-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2011. — № 3. — С. 116—117.
БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
Сайт НАН Беларусі. Памяці вучонага.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |