Справка
Нарадзіўся 13.02.1946, в. Мартынаўка, Палтаўская вобласць, Украіна. Эканаміст і гаспадарчы дзеяч. Доктар эканамічных навук (1993), прафесар (2001).
Адукацыя: Днепрапятроўскі механічны тэхнікум (Украіна), Краснаярскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Рухавікі лятальных апаратаў", 1971), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1983).
Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця сацыяльнай сферы; выкарыстанне аперацыйна-эканамічных механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытворчага працэсу на прадпрыемствах; эканоміка кіравання рэгіёнам; дзяржаўнае рэгуляванне эканомікай; грашова-крэдытнае рэгуляванне эканомікі; вытворчы менеджмент.
Месца працы, пасада: Краснаярскі машынабудаўнічы завод (1971–1973); Дзіўнагорскі завод нізкавольтнай апаратуры (Краснаярскі край; 1973–1978, начальнік цэха, начальнік вытворчасці); Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання (1978–1994, з 1985 – генеральны дырэктар); Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1995–2003); Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003–2020; у 2004–2007 – загадчык кафедры дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, з 2007 – прафесар кафедры эканомікі арганізацыі).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі" (1991).
Памёр 03.11.2020.
Варыянтная форма
Pelih , Sârgej Alâksandravіč (1946—2020) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Совершенствование оперативного управления мелкосерийным и единичным производством : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.21 / Пелих Сергей Александрович. — Минск, 1987.
Микрофинансирование в Республике Беларусь: анализ, проблемы, решения / С. А. Пелих, Э. А. Кузнецов. — Минск, 2018.
Пеліх Сяргей Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 263.
Пелих Сергей Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. — Минск, 2006. — С.
Пелих Сергей Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 9.
Сайт "REGNUM".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.