unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Піліпук, Андрэй Уладзіміравіч (доктар эканамічных навук ; аграрная эканоміка ; нар. 1980)

    Нарадзіўся 07.08.1980, г. Косава, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне аграрнай эканомікі. Доктар эканамічных навук (2019), дацэнт (2012). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (кваліфікацыя "Маркетолаг-эканаміст"), Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі (аспірантура, 2006), Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі (дактарантура, 2016).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадалогіі павышэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў, галін і галіновых падкамплексаў АПК; эканоміка харчовай прамысловасці; даследаванне механізму канкурэнтнага функцыянавання, мадэляў і метадаў эфектыўнага гаспадарання, кааперацыі, кластарнага ўзаемадзеяння, развіцця фірменнага гандлю і маркетынгу.
    Месца працы, пасада: Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі (з 2006, сектар эканомікі перапрацоўкі, навуковы супрацоўнік, з 2008 – вядучы навуковы супрацоўнік, з 2019 – в. а. дырэктара, з 2020 – дырэктар). Інфармацыя на 2022.
    E-mail: pilipuk@list.ru

        Варыянтная форма
    Pilipuk, Andrèj Uladzіmіravіč (род. 1980)
    Pilipuk, Andrei (нар. 1980) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Інстытут сістэмных даследаванняў у аграпрамысловым комплексе (Мінск). Дырэктар
    Пилипук, Андрей Владимирович (доктор экономических наук ; аграрная экономика ; род. 1980) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Организационно-экономический механизм конкурентного функционирования пищевой промышленности Беларуси : (в контексте построения Евразийского экономического союза) : диссертация ... доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 19.10.2018 : утверждена 10.04.2019 / Пилипук Андрей Владимирович. — Минск, 2018.
    Институциональное пространство кластерной агропродовольственной системы Евразийского экономического союза : аспекты теории и практики / А. В. Пилипук, Е. В. Гусаков, Ф. И. Субоч. — Минск, 2016.
    Анкета вучонага.
    БД БелСГБ "Персональные страницы ученых-аграриев".
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".