unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Сайганаў, Анатолій Сямёнавіч (доктар эканамічных навук ; аграрная эканоміка ; нар. 1948)

    Нарадзіўся 20.01.1948, в. Перасыпкіна 2-е, Кірсанаўскі (Гаўрылаўскі) раён, Тамбоўская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне аграрнай эканомікі. Доктар эканамічных навук (2004), прафесар (2005). Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2010).
    Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (спецыяльнасць "Механізацыя сельскай гаспадаркі", кваліфікацыя "Інжынер-механік сельскай гаспадаркі", 1976), Беларускі НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1981).
    Навуковыя інтарэсы: удасканаленне механізму эканамічных узаемаадносін сельскагаспадарчых арганізацый са сферай вытворча-тэхнічнага абслугоўвання; распрацоўка сістэмы забеспячэння прадпрыемстваў АПК матэрыяльна-тэхнічнымі рэсурсамі; развіццё і эфектыўнае функцыянаванне дылерскай сістэмы агратэхсэрвісу, другаснага рынку сельскагаспадарчай тэхнікі; распрацоўка механізмаў павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі сельскай гаспадаркі і ўдасканалення кіравання ў АПК.
    Месца працы, пасада: Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі (з 1981; у 2005–2008 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2008–2020 – па навуковай і інавацыйнай рабоце, з 2020 – загадчык аддзела працоўных і сацыяльных адносін). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: прэмія НАН Беларусі (2008), медаль імя акадэміка І. І. Сінягіна "За особый вклад в развитие аграрной науки Сибири" (2015) і інш.

        Варыянтная форма
    Sajganaŭ, Anatolij Sâmënavіč (нар. 1948)

        Гл. таксама
    Інстытут сістэмных даследаванняў у аграпрамысловым комплексе (Мінск)
    Сайганов, Анатолий Семенович (доктор экономических наук ; аграрная экономика ; род. 1948) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Формирование эффективной рыночной системы производственно-технического обслуживания сельского хозяйства Беларуси : диссертация ... доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 15.03.2004 ; утверждена 13.10.2004 / Сайганов Анатолий Семенович. — Минск, 2004.
    Анкета вучонага.
    Краткий биографический очерк и библиография научных трудов А. С. Сайганова : к 70-летию со дня рождения и 40-летию научной и творческой деятельности / [составитель А. П. Такун]. — Минск, 2018.
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".