unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шуцілін, Вячаслаў Юр'евіч (доктар эканамічных навук ; нар. 1969)

    Нарадзіўся 29.01.1969, г. Разань, Расія. Эканаміст. Доктар эканамічных навук (2018), дацэнт (2007).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1993; дактарантура, 2016).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і метадалогія даследавання канкурэнтнага патэнцыялу і канкурэнтных пераваг суб'ектаў макра-, меза- і мікраўзроўняў; даследаванні ў сферы галіновых і міжгаліновых ланцужкоў стварэння дабаўленай вартасці; тэарэтыка-прыкладныя даследаванні працэсаў дыгіталізацыі эканомікі; развіццё тэорыі і метадычнага інструментарыя ацэнкі канкурэнтаздольнасці складана-тэхнічнай прадукцыі на аснове параметрычных мадэляў.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (з 1993; факультэт маркетынгу і лагістыкі, кафедра прамысловага маркетынгу і камунікацый, прафесар, у 2004–2008 – вучоны сакратар, 2008–2013 – начальнік упраўлення падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, 2017–2018 – дэкан факультэта міжнародных эканамічных адносін, 2018–2019 – першы прарэктар, 2019–2021 – рэктар). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008) і інш.

        Варыянтная форма
    Šucіlіn, Vâčaslaŭ Ûr'evіč (нар. 1969)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт маркетынгу і лагістыкі
    Шутилин, Вячеслав Юрьевич (доктор экономических наук ; род. 1969) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Конкурентный потенциал машиностроительного комплекса Республики Беларусь: теория, методология, инструменты измерения, механизм формирования : диссертация ... доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 02.02.2018 : утверждена 13.06.2018 / Шутилин Вячеслав Юрьевич. — Минск, 2017.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Персанальныя старонкі.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".