unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Пераход, Вячаслаў Іванавіч (доктар сельскагаспадарчых навук ; лесаводства ; 1887—1964)

    Нарадзіўся 10.02.1887 (28.01.1887 па ст. ст.), в. Ракаў, Келецкі павет, Свентакшыскае ваяводства, Польшча. Лесавод. Доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1923). Акадэмік АН БССР (1950).
    Адукацыя: Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства, Польшча (1911).
    Навуковыя інтарэсы: лесаэканамічнае раяніраванне Беларусі; лесагаспадарчая вытворчасць; лясная статыстыка; геаграфічны профіль пры вывучэнні лясоў.
    Месца працы, пасада: навучальныя ўстановы Пскова, Кастрамы, Вятлугі (1911–1919); Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, Мінск (1921–1925, прафесар, дэкан ляснога факультэта); Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі, Горкі (1925–1928, прафесар, загадчык кафедры агульнага лесаводства); НДІ лесагаспадарчага профілю (з 1928); Беларускі лесатэхнічны інстытут, Гомель (1931–1936, прафесар); Кіеўскі лесагаспадарчы інстытут, Бранскі лесагаспадарчы інстытут (1936–1944, прафесар); Беларускі НДІ лясной гаспадаркі (1946–1954; у 1946–1949 – загадчык сектара лесу, у 1949–1954 – дырэктар інстытута).
    Узнагароды: званне "Заслуженный деятель науки БССР" (1956), ордэны "Знак Почета" (1949), Леніна (1951), медалі.
    Памёр 26.05.1964.

        Варыянтная форма
    Perahod, Vâčaslaŭ Іvanavіč (1887—1964)

        Гл. таксама
    Інстытут лесу (Гомель). Дырэктар
    Переход, Вячеслав Иванович (доктор сельскохозяйственных наук ; лесоводство ; 1887—1964) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Переход Вячеслав Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 8. — С.
    Пераход Вячаслаў Иванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 290—291.
    Переход Вячеслав Иванович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 224—225.
    Переход Вячеслав Иванович // Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники – заслуженные деятели науки, заслуженные деятели науки и техники / А. Р. Цыганов, А. С. Чечёткин, В. М. Лившиц. — Горки, 2019. — С. 15—17.
    Лесоэкономической науке Беларуси – 90 лет / А. В. Неверов, В. П. Демидовец // Труды БГТУ. — Минск, 2013. ― № 7. ― С. 6―8.
    БД БелСГБ "Ученые-аграрии Национальной академии наук Беларуси".