unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Тарасенка, Святлана Мікалаеўна (аўтаматызаваныя сістэмы кіравання ; нар. 1956)

    Нарадзілася 06.04.1956, ст. Круляўшчызна, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне праектавання і стварэння офісных інфармацыйных сістэм і інтэграваных інфармацыйна-аналітычных аўтаматызаваных сістэм арганізацыйнага кіравання.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1978).
    Навуковыя інтарэсы: інтэрнэт-тэхналогіі, вэб-дадаткі; дакументаарыентаваныя сістэмы калектыўнага карыстання; аўтаматызаваныя сістэмы электроннага абмену інфармацыяй; праектаванне інтэграваных аўтаматызаваных сістэм.
    Месца працы, пасада: Інстытут матэматыкі АН БССР (1978–1990, інжынер-матэматык-праграміст, з 1984 – вядучы інжынер-праграміст); Вылічальны цэнтр АН Беларусі (1990–1994, начальнік сектара тэхнічнага і праграмнага забеспячэння, з 1994 – загадчык аддзела праграмнага забеспячэння); Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі (1995–1997, загадчык аддзела); Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій НАН Беларусі (1997–2007, загадчык аддзела); Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 2007, лабараторыя інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў, галоўны канструктар праекта). Інфармацыя на 2021.
    E-mail: tarasen@basnet.by

        Варыянтная форма
    Tarasenka, Svâtlana Mikalaeŭna (нар. 1956)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (Мінск). Лабараторыя інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў
    Тарасенко, Светлана Николаевна (автоматизированные системы управления ; род. 1956) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі..