unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Круглікаў, Сяргей Уладзіміравіч (доктар ваенных навук ; кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1967)

    Нарадзіўся 10.08.1967, г. Мінск. Спецыяліст у галіне аўтаматызацыі кіравання складанымі сістэмамі. Доктар ваенных навук (2014, Расія). Кандыдат тэхнічных навук (1998), дацэнт (2001). Галоўны канструктар БАК "Москит" (выраб ВР-12) і сістэмы аўтаматычнага ўзлёту і пасадкі беспілотных лятальных апаратаў, навукова-адукацыйнай сеткі BASNET.
    Адукацыя: Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны (спецыяльнасць "Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання", 1989; ад'юнктура, 1994).
    Навуковыя інтарэсы: аўтаматызаваныя сістэмы кіравання і сувязі; сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў; інформацыйныя тэхналогіі і сістэмы; лічбавая трансфармацыя.
    12 патэнтаў на вынаходствы і карысныя мадэлі.
    Месца працы, пасада: в/ч 03444 (2 ЦНДІ МА), г. Цвер (1989–1991, малодшы навуковы супрацоўнік); Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь (1994–2015; у 2003–2008 – начальнік навукова-даследчай лабараторыі, у 2008–2012 – намеснік начальніка навукова-даследчай часткі, у 2012–2014 – начальнік навукова-даследчай часткі, у 2014–2015 – намеснік начальніка акадэміі па навуковай рабоце); ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" (2015–2016); Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (2016–2021, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела 2019, з 2017 – намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце; з 2022 – генеральны дырэктар); ААТ "Гіпрасувязь" (2021–2022, намеснік дырэктара па навуцы і развіццю). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: медалі "За безупречную службу" (III ступені, 2003; II ступені, 2011).

        Варыянтная форма
    Kruglіkaŭ, Sârgej Uladzіmіravіč (нар. 1967)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (Мінск). Дырэктар
    Круглікавы (дынастыя / сям'я)
    Кругликов, Сергей Владимирович (доктор военных наук ; кандидат технических наук ; род. 1967) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Адаптивные информационно-управляющие системы специального назначения: теория и практика синтеза : монография / С. В. Кругликов. — Минск, 2014.
    Становление и развитие цифровой трансформации и информационного общества (ИТ-страны) в Республике Беларусь / [Р. Б. Григянец и др.]. — Минск, 2019.
    Белорусские суперкомпьютеры семейства СКИФ / [Н. Н. Парамонов и др.]. — Гомель, 2020.
    Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.
    "eLIBRARY.RU".