unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Круглікаў, Уладзімір Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук ; нар. 1933)

    Нарадзіўся 26.08.1933, в. Яблычнае, Грамячынскі раён, Варонежская вобласць, Расія. Спецыяліст у галіне аўтаматычнага і арганізацыйнага кіравання. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1980). Палкоўнік (у адстаўцы). Акадэмік Расійскай акадэміі ваенных навук (2011).
    Адукацыя: Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (1956).
    Навуковыя інтарэсы: адаптыўная сістэма навядзення зенітнай кіруемай ракеты на цэль; баявая эфектыўнасць зенітных ракетных сістэм і груповак супрацьпаветранай абароны; арганізацыйнае кіраванне.
    Кіраўнік навуковай школы "Аператыўнае майстэрства і тактыка".
    Больш за 100 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
    Месца працы, пасада: Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны (1956–1992; у 1981–1992 – начальнік кафедры); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1992–1998, прафесар кафедры аўтаматычнага кіравання); Мінскі інстытут кіравання (1998–2001, прафесар); Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь (2001–2019, галоўны навуковы супрацоўнік).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2003), ордэн Чырвонай Зоркі (1986), 12 медалёў і інш.

        Варыянтная форма
    Kruglіkaŭ, Uladzіmіr Uladzіmіravіč (нар. 1933)

        Гл. таксама
    Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь (Мінск)
    Круглікавы (дынастыя / сям'я)
    Кругликов, Владимир Владимирович (доктор технических наук ; род. 1933) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Адаптивное управление зенитным ракетным оружием / В. В. Кругликов, С. В. Кругликов. — Минск, 2013.
    Основы менеджмента / Н. В. Суша, В. В. Кругликов. — Минск, 2016.
    Отражение первого глобального обезоруживающего удара современного агрессора / В. В. Кругликов, С. В. Кругликов, Р. В. Быков. — Минск, 2019.
    Кругликов Владимир Владимирович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 304—305.
    Фатаграфія.
    Сайт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Газета "Время патриотов". Настоящая наука не сравнима ни с чем : (Владимир Владимирович Кругликов о служении науке) // Время патриотов. — 2018. — № 5. — С. 10—11 ; № 6. — С. 6—7 ; № 7. — С. 9.
    Сайт "Военно-политическое обозрение".