unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Квасаў, Мікалай Трафімавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1949)

    Нарадзіўся 15.03.1949, станіца Новаўладзіміраўская, Тбіліскі раён, Краснадарскі край, Расія. Фізік, спецыяліст у галіне фізікі цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1995).
    Адукацыя: Варонежскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Паўправадніковыя прыборы", 1968), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Фізіка", 1977).
    Навуковыя інтарэсы: фізіка рэальных крышталяў; радыяцыйная фізіка цвёрдага цела; мадыфікацыя уласцівасцей цвёрдых цел пучкамі паскораных іонаў, плазмай, патокамі інтэнсіўнага электрамагнітнага выпраменьвання.
    32 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы і 3 патэнты.
    Месца працы, пасада: НВА "Інтэграл" (1968–1979); НДІ сродкаў аўтаматызацыі (1979–1980); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1980–2013; у 1994–2013 – загадчык кафедры фізікі); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2013; прафесар кафедры фізікі цвёрдага цела). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: знак "Отличник образования Республики Беларусь", Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма
    Kvasaŭ, Mіkalaj Trafіmavіč (нар. 1949)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Фізічны факультэт
    Квасов, Николай Трофимович (доктор физико-математических наук ; физика ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Динамические явления и твердофазные релаксационные процессы в кремнии при ионных и фотонных воздействиях : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.07 / Квасов Николай Трофимович. — Минск, 1992.
    Квасаў Мікалай Трафімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С.
    Квасов Николай Трофимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С.
    Квасов Николай Трофимович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 282—285.
    Сайт БДУ. Персанальная старонка.
    Рэпазіторый БДУІР.
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".