На главную |
---|
Справка
Дашанкоў, Віталій Міхайлавіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; радыётэхніка ; нар. 1931) |
Нарадзіўся 23.07.1931, г. Арол, Расія. Фізік, спецыяліст у галіне акустаэлектронікі і тэхнічнай электрадынамікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1974). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1991).
Адукацыя: Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1954; аспірантура, 1958).
Научные интересы: вагальныя і каналізавальныя сістэмы ЗВЧ; звязаныя сістэмы; перыядычныя хваляводы; новыя тыпы запавольвальных сістэм; тэлевізійныя фільтры на паверхневых акустычных хвалях; фільтры спецыяльнага прызначэння.
22 аўтарскія пасведчанні на вынаходствы.
Пазапрафесійная дзейнасць: кандыдат у майстры спорту па лыжах.
Месца працы, пасада: Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1954–1974, кафедра радыёфізікі, асістэнт, дацэнт, прафесар); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1974; прафесар кафедры радыётэхнічных устройстваў, у 1974–2001 – загадчык кафедры тэарэтычных асноў радыётэхнікі).
Варыянтная форма
Dašankoŭ, Vіtalіj Mіhajlavіč (нар. 1931) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Методы исследования замедляющих систем : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.042 / Дашенков Виталий Михайлович. — Саратов, 1972.
Дашенков Виталий Михайлович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 263—267.
Дашенков Виталий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 305.
Дашанкоў Віталій Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 71.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Электронны каталог бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |