unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Герасімовіч, Леанід Сцяпанавіч (доктар тэхнічных навук ; энергетыка ; нар. 1939)

    Нарадзіўся 07.01.1939, г. Мінск. Спецыяліст у галіне электратэхналогіі і электраабсталявання ў сельскай гаспадарцы. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1985). Акадэмік НАН Беларусі (2003).
    Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1967).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новай элементнай базы нізкатэмпературнага электранагравання; электратэхналагічныя сродкі для цеплавой апрацоўкі сельскагаспадарчых харчовых прадуктаў і асяроддзяў; энергазберагальныя сістэмы мікраклімату для жывёл і птушкі; тэорыя і практыка сістэмнага аналізу аграэнергетыкі.
    Больш за 100 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
    Месца працы, пасада: СКБ-3 Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці БССР (1959–1967); Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (1970–2003; з 1983 – загадчык кафедры цеплатэхнікі і гідраўлікі, у 1988 – прарэктар па навуковай рабоце, у 1988–2003 – рэктар; і з 2007 – дацэнт кафедры энергетыкі); Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (2004–2006, дэкан факультэта кіравання). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (1995), медаль "За працоўныя заслугі", значок "Изобретатель СССР" і інш.

        Варыянтная форма
    Gerasimovič, Leanіd Scâpanavіč (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (Мінск). Рэктар
    Герасимович, Леонид Степанович (доктор технических наук ; энергетика ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Разработка научно-технических основ низкотемпературного поверхностно-распределенного электронагрева в сельском хозяйстве : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.20.02 / Герасимович Леонид Степанович. — Челябинск, 1982.
    Герасимович Леонид Степанович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 77—78.
    Герасімовіч Леанід Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 71.
    Флагман аграрной энергетики : к 80-летию со дня рождения академика Национальной академии наук Беларуси, почетного профессора БГАТУ Л. С. Герасимовича / И. В. Протосовицкий // Агропанорама. — 2018. ― № 6. ― С. 2―3 : фот.
    Леонид Степанович Герасимович : (к 70-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2009. — № 1. — С. 120—122.