unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Аляксееў, Яўген Кузьміч (доктар сельскагаспадарчых навук наук ; раслінаводства ; 1884—1972)

    Нарадзіўся 02.02.1884 (20.01.1884 па ст. ст.), Вісіма-Уткінскі завод, Пермская губерня (сучас. пасёлак Вісіма-Уткінск, Свярдлоўская вобласць), Расія. Аграном-раслінавод. Доктар сельскагаспадарчых навук (1936), прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1940).
    Адукацыя: Казанскі настаўніцкі інстытут (1903), Вышэйшыя сельскагаспадарчыя курсы, г. Санкт-Пецярбург (1911).
    Навуковыя інтарэсы: агратэхніка зялёных угнаенняў (сідэраты); эфектыўнасць зялёных угнаенняў на розных глебах у розных кліматычных зонах; агратэхніка цукровых буракоў, люпіну.
    Месца працы, пасада: Носаўская вопытная станцыя, Чарнігаўская губерня (з 1911, аграном, супрацоўнік); Навазыбкаўская сельскагаспадарчая вопытная станцыя (1916–1928, дырэктар); Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1928–1930, прафесар, загадчык кафедры агульнага земляробства); Вышэйшая сельскагаспадарчая школа (г. Горкі; 1933–1936); Маскоўскі заатэхнічны інстытут (з 1937); Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнай адукацыі (1955–1959, прафесар, загадчык кафедры) і адначасова Беларускі НДІ земляробства (1946–1959, загадчык аддзела).
    Узнагароды: ордэн "Знак Почета", медалі.
    У 1930 арыштаваны, прыгавораны да 5-ці гадоў папраўча-працоўных лагераў, у 1932 рэабілітаваны.
    Памёр 23.01.1972.

        Варыянтная форма
    Alâkseeŭ, Âŭgen Kuz'mіč (1884—1972)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр па земляробстве (Жодзіна)
    Алексеев, Евгений Кузьмич (доктор сельскохозяйственных наук ; растениеводство ; 1884—1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Алексеев Евгений Кузьмич // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 25—26.
    Аляксееў Яўген Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С.
    Алексеев Евгений Кузьмич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С.
    Сайт "Большая биографическая энциклопедия".
    Евгений Кузьмич Алексеев : (к 130-летию со дня рождения) / Ф. И. Привалов, В. Н. Шлапунов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. — 2014. — № 2. — С. 116—117.
    БД БелСГБ "Вучоныя-аграрыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі".
    БД ЦНБ НАН Беларусі "НАН Беларуси в лицах. Персоналии".