Справка
Нарадзіўся 25.01.1937, в. Сяменькавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць. Урач, арганізатар аховы здароўя, спецыяліст у галіне сацыяльнай гігіены. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1995).
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ўздзеяння на здароўе чалавека навакольнага асяроддзя; распрацоўка метадалогіі прагназавання ацэнкі здароўя насельніцтва Беларусі; прафесійныя і экалагічныя рызыкі на патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектах, прагназаванне небяспек і кіраванне рызыкамі.
Месца працы, пасада: Забашэвіцкая ўчастковая бальніца Барысаўскага раёна (1963–1965, галоўны ўрач); Беларускі НДІ гематалогіі і пералівання крыві (1965–1969, урач); Камітэт дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР (1969–1972, начальнік медыцынскай службы); Інстытут фізіялогіі АН БССР (1972–1974, навуковы супрацоўнік); Цэнтральны навукова-даследчы інстытут працы, Беларускі філіял (1974–1983); Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў (1987–1994; з 1987 – загадчык кафедры медыцыны катастроф, з 1992 – загадчык аддзела комплексных праблем кіравання ўмовамі і аховай працы); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1983–1986 і з 1994, загадчык кафедры вытворчай і экалагічнай бяспекі).
Узнагароды: медаль "За воинскую доблесть" і інш.
Варыянтная форма
Asaënak, Іvan Scâpanavіč (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Среда обитания: риск, здоровье, экономика / И. С. Асаёнок. — Минск, 2006.
Асаенок Иван Степанович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 233—235.
Асаенок Иван Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2005. — Т. 1. — С. 150.
Асаёнак Іван Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 337.
Фатаграфія.
Сайт Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Рэпазіторый БДУІР.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.