На главную |
---|
Справка
Пятроў, Мікалай Цітавіч (доктар медыцынскіх навук ; хірургія ; 1892—1954) |
Нарадзіўся 31.12.1892, г. Санкт-Пецярбург, Расія. Урач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1941). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войн.
Адукацыя: Імператарская Ваенна-медыцынская акадэмія (1915).
Навуковыя інтарэсы: ваенна-палявая хірургія; агнястрэльныя пашкоджанні нервовай сістэмы; дзіцячая траўматалогія і артапедыя; паталогія органаў брушной поласці; праблемы пералівання крыві.
Месца працы, пасада: 1-я гарадская бальніца імя М. І. Калініна г. Віцебска (1921–1928), Дзіцячая бальніца г. Віцебска (1929–1935), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1934–1941, асістэнт кафедры агульнай хірургіі, з 1935 – загадчык кафедры), Свярдлоўскі медыцынскі інстытут (1941–1943, прафесар кафедры факультэцкай хірургіі), Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1943–1954, загадчык кафедры факультэцкай хірургіі, адначасова ў 1944–1951 – намеснік дырэктара па навукова-вучэбнай рабоце).
Узнагароды: званні "Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР" (1949), "Заслужаны ўрач Беларускай ССР" (1948), ордэн Баявога Чырвонага Сцяга і інш.
Памёр 11.12.1954, пахаваны на Вайсковых могілках, г. Мінск.
Варыянтная форма
Pâtroŭ, Mikalaj Citavič (1892—1954) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (Мінск). Лячэбны факультэт |
Петров, Николай Титович (доктор медицинских наук ; хирургия ; 1892—1954) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Многократное применение гексенала при столбняке / Николай Титович Петров. — Ленинград, 1941.
Анкета вучонага (без анкеты).
Пятроў МІкалай Цітавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1975. — Т. 8. — С. 661.
Пятроў МІкалай Цітавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 169.
Петров Николай Титович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 489.
Николай Титович Петров — первый заведующий кафедрой общей хирургии / С. А. Сушков, Л. М. Медведева, Ю. С. Небылицин // Материалы XI республиканской научной конференции по истории медицины и фармации, 3 ноября 2009 г., Витебск. — Минск, 2009. — С. 65—66.
Руки, дарующие помощь… К 115-летию со дня рождения Николая Титовича Петрова / Л. М. Медведева, Ю. С. Небылицин // Новости хирургии. — 2008. ― Т. 16, № 1. ― С. 2―7 : фот.
Сайт Беларускай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |